Прызначэнне
Аўтаматычнае выяўленне, вызначэнне каардынат (азімут, далёкасць, вугал месца) і суправаджэнне малавышынных паветраных аб’ектаў, а таксама цэляў на сярэдніх і вялікіх вышынях, разлік іх трасавых характарыстык (курс, шляхавая і радыяльная хуткасць, вышыня), аўтаматычнае распазнаванне класаў, суправаджэнне трас ПА пры ўздзеянні актыўных і пасіўных перашкод у зададзеных зонах і выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі спажыўцу па зададзеным пратаколе.
Асаблiвасцi пабудовы
— антэнная сістэма ўяўляе сабой плоскую фазаваную антэнную рашотку;
— кожны выпраменьвальны элемент ФАР мае сваё цвёрдацельнае прыёмаперадавальнае устройства з лічбавым фарміраваннем закона мадуляцыі зандзіруючага сігналу;
— змена рабочых частот ажыццяўляецца як аўтаматычна, так і аўтаматызавана;
— агляд прасторы, выяўленне цэляў, вымярэнне каардынат, распазнаванне і разлік трассовых характарыстык ПА ажыццяўляецца аўтаматычна без удзелу аператара;
— РЛС можа размяшчацца на розных стацыянарных платформах, аўтамабільных шасі, а таксама мачтах, што перамяшчаюцца дапаможнымі транспартнымі сродкамі;
— icнye магчымасць вынасу аўтаматызаванага працоўнага месца аператара РЛС на аддалены камандны пункт.
Рэжымы работы
У РЛС рэалізаваны два рэжыму агляду па далёкасці:
— рэжым работы па БПЛА i iншых аб’ектах з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй да 0,1 м2 з граніцамi работы па далёкасцi ад 500 м да 20000 м;
— рэжым работы па ўсiх тыпах паветраных цэляў з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй болей 0,1 м2 з граніцамi работы па далёкасцi ад 2500 м да 60000 м.
Прадугледжаны два рэжымы агляду ў вугламеснай плоскасці:
— агляд у сектары вуглоў месца ад 0 да 20°;
— агляд у сектары вуглоў месца ад 0 да 45°.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот | X |
Палярызацыя | вертыкальная |
Агляд прасторы: | |
па азімуце | кругавы паслядоўны |
па вуглу месца | адначасова-паралельны |
Зона дзеяння: | |
па азімуце | 0–360˚ |
па далёкасці у рэжымах працы па БПЛА | 500–20000 м |
па далёкасці у рэжымах працы па ўсіх тыпах цэляў | 2500–60000 м |
па вуглу месца | 0–20° i 0–45° |
па радыяльнай хуткасці | 5–1000 м/с |
Сярэднеквадратычныя памылкi вымярэння: | |
па далёкасцi | не болей 30 м |
па азімуце | не болей 0,5° |
па вугле месца ў ізадалёкаснай зоне ў сектары вуглоў месца ад 2 да 20° | не болей 0,58° |
па вугле месца у ізавышыннай зоне ў сектары вуглоў месца ад 20 да 45° | не болей 0,67° |
РЛС забяспечвае далёкасцi выяўлення ПА з умоўнымi верагоднасцямi правільнага выяўлення 0,5 і памылковай трывогі 10-6 пры вышынi уздыму антэны 2,7 м i хуткасцi кручэння 6 аб/хв: | |
БПЛА мульцiротарнага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,001 м2 на вышынях ад 100 да 500 м | да 7 км |
БПЛА планернага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,01 м2 на вышынях ад 100 да 1000 м | да 12 км |
БПЛА планернага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,1 м2 на вышынях ад 100 да 2000 м | да 25 км |
штурмавiк тыпу Су-25 альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=1 м2 на вышынях ад 100 да 5000 м | да 45 км |
знiшчальнiк тыпу МiГ-29, F-16 альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=2,5 м2 на вышынях ад 100 да 8000 м | да 55 км |
верталёт тыпу Мi-8, UH-60M альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=5 м2 на вышынях ад 100 да 10000 м | да 60 км |
Тэмп абнаўлення інфармацыі | 10 с, 5 с |
Колькасць трас ПА, якія адначасова суправаджаюцца: | |
у рэжыме работы па БПЛА | не меней 50 |
у рэжыме работы па ўсiм тыпам ПА | не меней 100 |
Час бесперапыннай працы ад знешняй электрасеткі | не меней 48 г. |
Час ўключэння з правядзеннем функцыянальнага кантролю | 5 хвiлiн |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»