Адно акно
  • Праца са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі» ажыццяўляецца ў адпаведнасці:

  • Асабісты прыём

    Пры звароце на асабісты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу (пашпарт, дазвол на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

    Асабісты прыём грамадзян у ААТ «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі» праводзіцца па адрасе: г. Мінск, пр-т. Партызанскі, 64а папярэдні запіс па тэл./факсе +375 17 390-30-91

    Графік асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

    Дырэктар
    першы чацвер месяца з 17.00 да 18.00, каб. 205.

    Галоўны інжынер
    трэці аўторак месяца з 17.00 да 18.00, каб.211.

    Намеснік дырэктара па навуковай працы
    другая серада месяца з 17.00 да 18.00, каб. 208.

    Намеснік дырэктара па радыёкантролю і радыёэлектроннай барацьбе
    трэці аўторак месяца з 17.00 да 18.00, пр-т Незалежнасці 117/1, каб. 17.

    Намеснік дырэктара па радыёлакацыі
    другі аўторак месяца з 17.00 да 18.00.

    Памочнік дырэктара
    трэці чацвер месяца з 17.00 да 18.00, каб.308.

    Адказныя за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

    — юрысконсульт службы кадравай і прававой працы , тэл. +375 17 397-23-96;
    — сакратар прыёмнай кіраўніка , тэл. +375 17 390-30-91.

  • Электронны зварот

    Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей —грамадзяне), і юрыдычных асоб на імя ААТ «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

    Запоўніце форму

    Адказ накiраваць па

    Увядзіце нумар вашага мабільнага тэлефона, на яго будзе адпраўлены SMS-код, які на працягу 5 хвілін неабходна ўвесці ў форму ніжэй.
    Колькасць адправак SMS на адзін і той жа нумар тэлефона абмежавана.
    Ваш тэлефон:
    Код з SMS:

    Падача зваротаў ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

    * Адзначаныя зорачкай палі ўводу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

    На сайце Таварыства прадстаўлена магчымасць грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам накіраваць электронны зварот у адрас ААТ «КБ Радар» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі». Рэалізаваць дадзеную магчымасць можна толькі праз рубрыку «Электронныя звароты» шляхам запаўнення форм для электронных зваротаў (асобна для грамадзян і юрыдычных асоб), распрацаваных у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

    Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

    Да электронных зваротаў могуць прыкладацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

    Дапушчальнымі фарматамі дакументаў, якія прымацоўваюцца, і (або) звестак у электронным выглядзе з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат с разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архiвацыi i сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

    Парадак разгляду электронных зваротаў

    Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.

    Электронныя звароты павінны быць разгледжаныя не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі ‒ не пазней за 1 месяц.

    Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем змешчаных у звароце, трэба звярнуцца з вусным або пісьмовым зваротам.

    Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, якi ўказаны ў электронных зваротах. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) ў выпадках, калі:

    • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
    • у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

    Застаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх):

    • выкладзеныя не на беларускай альбо рускай мове;
    • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
    • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасу яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб), адрасы электроннай пошты заяўніка;
    • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
    • змяшчаюць нецэнзурныя цi абразлівыя словы або выразы;
    • падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
    • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
    • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «КБ Радар» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі»;
    • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
    • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
    • з заяўнікам спынена перапіска.

    Адкліканне электроннага звароту

    Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

    Абскарджанне адказаў на звароты

    Адказ ААТ «КБ Радар» ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.

    Разгляд электронных зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар

    У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

    У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб», звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей, калі не пазначана іншае, ‒ зварот) незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю (далей, калі не пазначана іншае, ‒ арганізацыя) яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй: у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або ўваходзячых у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах; у іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

    Электронны зварот таксама можна адправіць па электроннай пошце

    Email: info@kbradar.by

  • Адміністрацыйныя працэдуры

    ПЕРАЛІК адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» у ААТ “КБ Радар” — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі».

    Бланк заявы

  • Гарачая лінія

    «Гарачая лінія» праводзіцца не радзей за адзін раз у паўгоддзе ў працоўны час у працоўныя дні з 14.00 да 17.00 па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю ААТ «КБ Радар» — кіруючая кампанія холдынга «Сістэмы радыёлакацыі», з прыцягненнем адпаведных службовых асоб Кампаніі.

    Збор інфармацыі для правядзення «Гарачэй лініі» ажыццяўляюць:

    Новікаў Віктар Васільевіч, начальнік службы кадравай і прававой працы тэл. +375 17 390-34-81, каб. 104.

  • Вышэйшы орган кіравання

    Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 115
    тэл. +375 17 280-91-00
    факс +375 17 280-90-81
    Email: gvpk01@mail.belpak.by
    Сайт: www.vpk.gov.by

    Рэжым працоўнага часу:
    час пачатку працоўнага дня — 9:00;
    перапынак для адпачынку і харчавання — с 13:00 да 13:30;
    час заканчэння працы — 17:45;
    выхадныя дні — субота і нядзеля