Родник-3D

трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя выяўлення малавышынных паветраных аб'ектаў

Прызначэнне

Аўтаматычнае выяўленне, вызначэнне каардынат (азімут, далёкасць, вугал месца) і суправаджэнне малавышынных паветраных аб’ектаў, а таксама цэляў на сярэдніх і вялікіх вышынях, разлік іх трасавых характарыстык (курс, шляхавая і радыяльная хуткасць, вышыня), аўтаматычнае распазнаванне класаў, суправаджэнне трас ПА пры ўздзеянні актыўных і пасіўных перашкод у зададзеных зонах і выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі спажыўцу па зададзеным пратаколе.

Асаблiвасцi пабудовы

— антэнная сістэма ўяўляе сабой плоскую фазаваную антэнную рашотку;

— кожны выпраменьвальны элемент ФАР мае сваё цвёрдацельнае прыёмаперадавальнае устройства з лічбавым фарміраваннем закона мадуляцыі зандзіруючага сігналу;

— змена рабочых частот ажыццяўляецца як аўтаматычна, так і аўтаматызавана;

— агляд прасторы, выяўленне цэляў, вымярэнне каардынат, распазнаванне і разлік трассовых характарыстык ПА ажыццяўляецца аўтаматычна без удзелу аператара;

— РЛС можа размяшчацца на розных стацыянарных платформах, аўтамабільных шасі, а таксама мачтах, што перамяшчаюцца дапаможнымі транспартнымі сродкамі;

— icнye магчымасць вынасу аўтаматызаванага працоўнага месца аператара РЛС на аддалены камандны пункт.

Рэжымы работы

У РЛС рэалізаваны два рэжыму агляду па далёкасці:

— рэжым работы па БПЛА i iншых аб’ектах з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй да 0,1 м2 з граніцамi работы па далёкасцi ад 500 м да 20000 м;

— рэжым работы па ўсiх тыпах паветраных цэляў з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй болей 0,1 м2 з граніцамi работы па далёкасцi ад 2500 м да 60000 м.

Прадугледжаны два рэжымы агляду ў вугламеснай плоскасці:

— агляд у сектары вуглоў месца ад 0 да 20°;

— агляд у сектары вуглоў месца ад 0 да 45°.

Тэхнічныя характарыстыкі

Параметры Значэнне
Дыяпазон частот X
Палярызацыя вертыкальная
Агляд прасторы:
па азімуце кругавы
паслядоўны
па вуглу месца адначасова-паралельны
Зона дзеяння:
па азімуце 0–360˚
па далёкасці у рэжымах працы па БПЛА 500–20000 м
па далёкасці у рэжымах працы па ўсіх тыпах цэляў 2500–60000 м
па вуглу месца 0–20° i 0–45°
па радыяльнай хуткасці 5–1000 м/с
Сярэднеквадратычныя памылкi вымярэння:
па далёкасцi не болей 30 м
па азімуце не болей 0,5°
па вугле месца ў ізадалёкаснай зоне ў сектары вуглоў месца ад 2 да 20° не болей 0,58°
па вугле месца у ізавышыннай зоне ў сектары вуглоў месца ад 20 да 45° не болей 0,67°
РЛС забяспечвае далёкасцi выяўлення ПА з умоўнымi верагоднасцямi правільнага выяўлення 0,5 і памылковай трывогі 10-6 пры вышынi уздыму антэны 2,7 м i хуткасцi кручэння 6 аб/хв:
БПЛА мульцiротарнага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,001 м2 на вышынях ад 100 да 500 м да 7 км
БПЛА планернага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,01 м2 на вышынях ад 100 да 1000 м да 12 км
БПЛА планернага тыпу з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=0,1 м2 на вышынях ад 100 да 2000 м да 25 км
штурмавiк тыпу Су-25 альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=1 м2 на вышынях ад 100 да 5000 м да 45 км
знiшчальнiк тыпу МiГ-29, F-16 альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=2,5 м2 на вышынях ад 100 да 8000 м да 55 км
верталёт тыпу Мi-8, UH-60M альбо iншы ПА з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй σц=5 м2 на вышынях ад 100 да 10000 м да 60 км
Тэмп абнаўлення інфармацыі 10 с, 5 с
Колькасць трас ПА, якія адначасова суправаджаюцца:
у рэжыме работы па БПЛА не меней 50
у рэжыме работы па ўсiм тыпам ПА не меней 100
Час бесперапыннай працы ад знешняй электрасеткі не меней 48 г.
Час ўключэння з правядзеннем функцыянальнага кантролю 5 хвiлiн

«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»