Оптима-Б

перадатчык дэзiнфармуючых радыёперашкод тэрмiналам спадарожнiкавых сiстэм навiгацыi GPS, ГЛОНАСС, BeiDou

Прызначэнне

Дэзiнфармацыя навiгацыйных прыёмнiкаў паветраных i наземных аб’ектаў шляхам стварэння несапраўднага навiгацыйнага поля на падставе выпраменьвання ў рэальным масштабе часу дэзiнфармуючых сiгналаў радыёперашкод, якiя эквiвалентныя рэальным сiгналам сiстэм навiгацыi GPS, ГЛОНАСС, BeiDou.

Спосабы прымянення

— абарона важных аб’ектаў ад БПЛА шляхам стварэння навокал аб’екта несапраўднага навiгацыйнага поля (перадатчык бесперапынна выпраменьвае сiгналы з несапраўднымi каардынатамi без удзелу аператара, пры гэтым БПЛА ўлятаюць ад аб’екта або падаюць на гранiцы купалу несапраўднага навiгацыйнага поля);

— адвод БПЛА з маршрута шляхам стварэння i змены несапраўднага навiгацыйнага поля ў раёне размяшчэння аб’ектаў, якiя абараняюцца (перадатчык выпраменьвае сiгналы з несапраўднымi каардынатамi, якiя задае i дынамiчна змяняе аператар).

 

Тэхнічныя характарыстыкі

Параметры Значэнне
Рабочыя частоты сiстэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou L1, B1
Далёкасць пастаноўкi дэзiнфармуючых радыёперашкод навiгацыйнай апаратуры да 40 км
Колькасць спадарожнiкаў, якiя iмiтуюцца да 36
Дыяпазон аўтаматычнай рэгулiроўкi выхадной магутнасцi ў залежнасцi ад далёкасцi да аб’екта 30 дБ

«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»