Прызначэнне
Сістэмы HITL уяўляюць сабой апаратна-праграмныя комплексы, прызначаныя для паўнатурнага тэставання і ацэнкі паводзін кіраваных ракет (КР) рознага прызначэння (у тым ліку зенітных кіраваных ракет з паўактыўнай або актыўнай галоўкай саманавядзення) і зенітных ракетных комплексаў увогуле.
Глабальная мэта
Глабальная мэта распрацоўкi апаратна-праграмных комплексаў паўнатурнага мадэлявання – стварыць інструмент, пры дапамозе якога карыстальнік будзе мець магчымасць выпрацаваць рэкамендацыі (алгарытмы дзеянняў) лётчыку пры яго абстрэле ЗРК рознага тыпу.
Магчымасцi
Сістэмы HITL дазваляюць:
— праводзіць мадэляванне розных тактычных сітуацый пры даследаванні варыянтаў баявога прымянення зенітна-ракетных комплексаў;
— даследаваць гранічныя тактычныя характарыстыкі зенітна-ракетных комплексаў па знішчэнні аэрадынамічных цэляў у розных умовах радыёэлектроннага процідзеяння;
— ацэньваць паводзіны КР ў розных варыянтах паветранай ciтуацыi i ciтуацыi з перашкодамі;
— даследаваць эфектыўнасць пастаноўкі актыўных і пасіўных перашкод
розных тыпаў з задаванымі характарыстыкамі;
— ацэньваць памехаабароненасць галовак саманавядзення, якія ўжываюцца ў КР.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Колькасць iмiтаваных цэляў | 10 |
Фармаваныя тыпы актыўных перашкод | у адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка |
Фармаваныя тыпы пасіўных перашкод | у адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка |
Шырыня паласы частот імітаванага сігналу | 2 МГц |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»