Прызначэнне
Выяўленне, распазнаванне, пеленгаванне, вызначэнне месцазнаходжання і радыёэлектроннае супрацьдзеянне беспілотным лятальным апаратам (БПЛА).
Магчымасці
— выяўленне i суправаджэнне БПЛА па выпраменьваннях бартавых перадатчыкаў (лiнiя «ўніз»: БПЛА — наземны пункт упраўлення);
— распазнаванне тыпаў i iдэнтыфiкацыя экземпляраў БПЛА;
— выяўленне i вызначэнне месцазнаходжання наземнага пункта упраўлення БПЛА (лiнiя «ўверх»: наземны пункт упраўлення – БПЛА);
— выяўленне i адлюстраванне месцазнаходжання БПЛА i наземнага пункта упраўлення на лiчбавай карце мясцовасцi;
— радыёпадаўленне лiнiй «ўверх» i «ўніз»;
— радыёпадаўленне навiгацыйных прыёмнiкаў сiстэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo;
— дэзiнфармацыя навiгацыйных прыёмнiкаў сiстэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, адвод БПЛА з маршрутаў;
— назіранне i суправаджэнне БПЛА в блізкай зоне ў аптычным i інфрачырвоным дыяпазонах;
— выяўленне, вызначэнне месцазнаходжання i суправаджэнне БПЛА з дапамогай радыёлакацыйнай станцыi (опцыя).
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот | 100–6000 МГц |
Далёкасць радыёразведкі радыёперадавальніка БПЛА (перадача даных на наземны пункт упраўлення) | да 50 км |
Далёкасць радыёпадаўлення прыёмніка БПЛА (прыём сiгналаў ад наземнага пункта упраўлення) | да 30 км |
Далёкасць радыёпадаўлення сiгналаў наземнага пункта упраўлення (канал упраўлення) | да 10 км |
Далёкасць радыёпадаўлення прыёмніка наземнага пункта упраўлення (канал перадачы даных) | да 10 км |
Далёкасць радыёпадаўлення навiгацыйнага прыёмніка БПЛА | да 40 км |
Далёкасць пастаноўкi дэзiнфармацыйных радыёперашкод навiгацыйнаму прыёмніку БПЛА | да 40 км |
Вiды сувязi паміж станцыямi | УКХ, сетка 3G/4G, праводная |
Час разгортвання (згортвання) | 7 хвілін |
Экіпаж | 4 чал. |
Транспартная база | Форд Транзiт, Мерседэс-Бэнц Спрынтар, Iвека Дэйлi, грузавы аўтамабіль МАЗ-631705, стандартны 20-футавы кантэйнер |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»