Прызначэнне
Сістэма «Баллистика-Полёт» уяўляе сабой праграмны (праграмна-апаратны) комплекс, прызначаны для мадэлявання руху, характарыстык электрамагнітнага рассейвання і інфрачырвонага выпраменьвання балістычных аб’ектаў.
Асаблівасці
— высокая дакладнасць інфармацыі, якая імітуецца з улікам параметраў атмасферы і плазменных утварэнняў;
— шырокі дыяпазон нясучых частот радыёлакацыйных сігналаў, якiя імітуюцца;
— магчымасць імітацыі вузкапалосных і шырокапалосных РЛС з рознымі законамі мадуляцыі;
— магчымасць мадэлявання iнфрачырвонага выпраменьвання ў некалькіх дыяпазонах;
— нагляднасць пры дэманстрацыі працэсаў мадэлявання і распазнання;
— гібкасць і пашыральнасць сістэм, магчымасць нарошчвання выкарыстоўванай базы даных балістычных аб’ектаў.
Магчымасцi
Сістэма дазваляе:
— праводзіць аналіз дынамікі руху балістычных ракет, рэальных і несапраўдных балістычных аб’ектаў, а таксама антыракеты на ўсіх участках палёту з улікам іх характарыстык;
— улічваць параметры сігналаў, выпраменьваных РЛС выяўлення і РЛС навядзення, пры мадэляванні характарыстык электрамагнітнага рассейвання рэальных і несапраўдных балістычных аб’ектаў;
— улічваць параметры рэальных і несапраўдных балістычных аб’ектаў, успрыманых ГСН антыракеты, пры мадэляванні характарыстык iнфрачырвонага выпраменьвання;
— мадэляваць распазнаванне рэальных і несапраўдных балістычных аб’ектаў з выкарыстаннем РЛС выяўлення, РЛС навядзення, IЧ выпраменьвання ГСН антыракеты, для розных спалучэнняў гэтых сродкаў, а таксама ацэньваць яго эфектыўнасць.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Колькасць тыпаў балістычных ракет у базе | да 100 |
Колькасць адначасова мадэляваных баявых блокаў балістычных ракет | да 3 |
Колькасць адначасова мадэляваных несапраўдных аб’ектаў балістычных ракет | да 8 |
Колькасць адначасова мадэляваных РЛС | 2 |
Дыяпазон нясучых частот мадэляваных радыёлакацыйных сігналаў | 1–12 ГГц |
Шырыня спектру сігналаў мадэляваных РЛС: | |
вузкапалосных зандзiруючых сігналаў | не болей 15 МГц |
шырокапалосных зандзiруючых сігналаў | да не меней 10% ад нясучай |
Законы мадуляцыі зандзiруючых сігналаў мадэляваных РЛС | просты прамавугольны радыёiмпульс (ППРI), ЛЧМ, КФМ |
Дыяпазоны рабочых даўжынь хваль мадэляванага IЧ-датчыка ГСН антыракеты | 3–5 мкм 8–12 мкм |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»