УС РБ атрымалі чарговую партыю станцый РЭБ

ААТ «КБ Радар» ажыццявіла пастаўку ў інтарэсах Міністэрства абароны чарговай партыі сучасных высокаэфектыўных станцый перашкод УКХ дыяпазону Р-934УМ2.
Станцыя прызначана для выяўлення, пеленгавання, месцавызначэння і радыёпадаўлення наземных і авіяцыйных ліній радыёсувязі УКХ (VHF, UHF, SHF) дыяпазону, якія працуюць на фіксаваных частотах і ў рэжыме праграмнай перастройкi рабочай частаты (ППРЧ).
У бліжэйшы час ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з апярэджаннем графіка паступяць яшчэ дзве аналагічныя станцыі.