У фокусе перспектыўнай распрацоўкі ад ААТ «КБ Радар» – выяўленне БПЛА

З улікам высокай актуальнасці пагроз, звязаных з беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА), у тым ліку з тымi, якія ляцяць у рэжыме радыёмаўчання, ААТ «КБ Радар» вядзецца распрацоўка малагабарытнай радыёлакацыйнай станцыі Х-дыяпазону для блізкага выяўлення малапамерных паветраных аб’ектаў «Ребус».

 

Асаблівасцю перспектыўнай РЛС «Ребус» з’яўляецца прымяненне бесперапыннага рэжыму выпраменьвання, а таксама элементаў канструкцыі антэн, якія забяспечваюць эфектыўную працу па БПЛА ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы.

 

Акрамя значнай далёкасці выяўлення малапамерных БПЛА, якая дасягае 5000 м, РЛС «Ребус» валодае наступнымі перавагамі:

  • высокай мабільнасцю;
  • універсальнасцю прымянення;
  • высокай тэхналагічнасцю;
  • нізкім коштам.

 

Шматканальны прыём і апрацоўка адлюстраваных сігналаў у спалучэнні са значным запасам вылічальных магутнасцяў дазволілі забяспечыць высокі мадэрнізацыйны патэнцыял стваранага вырабу. Акрамя гэтага, універсальная і кампактная канструкцыя РЛС «Ребус» дазваляе выкарыстоўваць яе ў складзе розных платформаў, пашыраючы пералік вырашаемых задач.

 

У перспектыве інавацыйная РЛС «Ребус» стане часткай комплексных рашэнняў, прапанаваных ААТ «КБ Радар», па абароне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, важных ваенных і дзяржаўных аб’ектаў ад БПЛА.