Удзел у XII Пецярбургскім міжнародным газавым форуме

З 31 кастрычніка па 3 лістапада 2023 года ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» прыняло ўдзел у XII Пецярбургскім міжнародным газавым форуме на аб’яднаным стэндзе Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступіла ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».

Форум, якi штогод праводзіцца ў Паўночнай сталіцы, гісторыя якога вядзе адлік з 2011 года, сабраў на сваёй пляцоўцы больш за 20000 удзельнікаў з 53 краін.

ААТ «КБ Радар» прадставіла гасцям выставы рашэнні для абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад БПЛА, якiя ўжо даказалі сваю эфектыўнасць, у прыватнасці:

– комплекс абароны ад БПЛА для стацыянарных аб’ектаў «Гроза-Z2»;

– мабільны комплекс процідзеяння малагабарытным БПЛА «Гроза-Z1-JM»;

– радыёэлектроннае ружжо для процідзеяння мультыкоптарам «Гроза-Р2».

Прадстаўленая прадукцыя выклікала значную цікавасць у наведвальнікаў мерапрыемства. Удзел у форуме дазволіў усталяваць кантакт і намеціць шляхі патэнцыйнага супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, якія спецыялізуюцца на здабычы, транспарціроўцы, размеркаванні і перапрацоўцы газавай сыравіны.