Супрацоўнікі ААТ «КБ Радар» у Дзень ведаў прынялі ўдзел у свяце дзяцінства, якое адбылося ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці»

У Дзень ведаў ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» адбылося свята. Памочнік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» і старшыня прафсаюзнага камітэта 2 верасня 2024 года наведалі свята, павіншавалі калектыў і дзяцей УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці», уручылі падарункі.
Гледачы акунуліся ў казку: тут былі певень, курыца з куранятамі, зайчык. Добрая казка з удзелам дзяцей не пакінула нікога абыякавым! Маленькія артысты з задавальненнем выступалі, гулялі ў гульні. Па заканчэнні свята маленькія артысты атрымалі падарункі да Дня ведаў – кніжкі. Свята атрымалася!