Супрацоўнікі ААТ «КБ Радар» 4 чэрвеня наведалі месца раскопак масавага пахавання ахвяр генацыду ва ўрочышчы Уручча пад Менскам
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі наша краіна адкрывае новыя факты страшнай вайны, працягвае знаходзіць яе герояў і ахвяр. За некалькі гадоў карпатлівай працы знойдзена больш за 180 новых месцаў масавага пахавання, і гэтая праца працягваецца. Акты Надзвычайнай камісіі сведчылі, што на тэрыторыі сучаснага Уручча знаходзяцца 7 расстрэльных ям. Сёння іх знойдзена 21. Тысячы людзей пахаваныя тут. Колькі дакладна – невядома дагэтуль. Усе гэтыя людзі лічацца прапаўшымі без вестак.
На працягу некалькіх гадоў у гэтым месцы вялася карпатлівая праца па ўстанаўленні фактаў страшнай расправы над мірным насельніцтвам.
Чым далей мы ад тых страшных падзей, тым больш мы разумеем, што пра гэта трэба ведаць і памятаць. Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым – фраза, якую мы паўтараем шмат і часта, каб трагедыя не адбылася зноў.