З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Кожнаму нашаму суайчынніку ў гэты святочны дзень мы жадаем здароўя, аптымізму, стабільнасці, сямейнага цяпла, плённых працоўных будняў і важкіх жыццёвых перамог. Жадаем памятаць, што сіла народа – у яго згуртаванасці. Дык няхай жа наша Радзіма, якая аб’яднала людзей розных нацыянальнасцяў, квітнее пад мірным небам, захоўваючы сваю незалежнасць і самабытнасць.
Ад усёй душы мы жадаем вам моцнага здароўя і аптымізму, сямейнага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хай жыццё будзе напоўнена толькі яркімі падзеямі, неверагоднымі поспехамі і дасягненнямі, а сэрца саграваюць клопат, цяпло і любоў блізкіх людзей! Са святам, якое ніколі не страціць сваёй актуальнасці і велізарнай значнасці для нашай краіны!