З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Для беларускага народа 23 лютага – гэта свята мужнасці, вайсковай доблесці і адданага служэння інтарэсам Радзімы. Яно увасабляе пераемнасць лепшых традыцый служэння краіне, глыбокую павагу да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны.

Жадаем абаронцам Айчыны, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і дабрабыту.