З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Для народа нашай краіны 23 лютага – гэта свята мужнасці, воінскай доблесці і адданага служэння інтарэсам Радзімы. Яно увасабляе пераемнасць лепшых традыцый служэння краіне, глыбокую павагу да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны.

Жадаем абаронцам Айчыны, іх родным і блізкім моцнага здароўя і даўгалецця, шчасця, міру і дабрабыту.