З Днём спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы!

16 снежня ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы.

Сістэма РЭБ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў пастаянным развіцці, адным з ключавых напрамкаў якога з’яўляецца планамернае аснашчэнне воінскіх фарміраванняў сучаснай спецыяльнай тэхнікай.

У выніку шматгадовага плённага супрацоўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь на ўзбраенне прыняты шэраг прынцыпова новых узораў спецыяльнай тэхнікі РЭБ айчыннай вытворчасці, якiя па сваіх характарыстыках не саступаюць лепшым замежным аналагам.

Неабходна адзначыць, што новыя ўзоры тэхнікі РЭБ ствараюцца ААТ «КБ Радар» у цесным узаемадзеянні з айчыннымi заказчыкамi і ўлічваюць іх тэхнічныя патрабаванні, заснаваныя на аналізе існуючых пагроз і сучасных канфліктаў.

Калектыў ААТ «КБ Радар» ад усёй душы віншуе ўпраўленне радыёэлектроннай барацьбы Генеральнага штаба Узброеных Сіл, асабісты склад вайсковых частак РЭБ, работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, а таксама далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.