З Днём радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА!

15 снежня ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА.
Радыётэхнічныя войскі бесперапынна выконваюць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, нясуць баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, удасканальваюць сваю прафесійную вывучку, асвойваюць новыя ўзоры радыёлакацыйнай тэхнікі айчыннай вытворчасці.
Важную ролю ў забеспячэнні названай дзейнасці гуляе адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі». З моманту заснавання прадпрыемства яго дзейнасць неразрыўна звязана з распрацоўкай і вытворчасцю сродкаў радыёлакацыі.
У выніку шматгадовага плённага супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь на ўзбраенне паступіў шэраг прынцыпова новых узораў радыёлакацыйнай тэхнікі ўласнай вытворчасці, якія па сваіх характарыстыках не саступаюць лепшым замежным аналагам.
Адным з падобных узораў ўзбраення з’яўляецца трехкоординатный радыёлакацыйны комплекс «Усход», які паспяхова засвоены ў радыётэхнічных войсках і эфектыўна нясе баявое дзяжурства па абароне паветраных рубяжоў нашай Радзімы.
Калектыў ААТ «КБ Радар» ад усёй душы віншуе камандаванне ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл, ваеннаслужачых радыётэхнічных войскаў, работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, шчасця, а таксама далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.