З Днём беларускай навукі!

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень беларускай навукі.
ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята, паколькі яго дзейнасць непарыўна звязана з навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, а прадпрыемства акрэдытавана Нацыянальнай акадэміяй навук у якасці навуковай арганізацыі.
Адметнай рысай кампаніі з’яўляецца здольнасць самастойна ажыццяўляць навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія работы (НДВКР) з улікам перадавых навуковых дасягненняў і тэхналогій, а таксама эфектыўна выкарыстоўваць атрыманыя вынікі навуковых даследаванняў у серыйнай вытворчасці сродкаў радыёлакацыі і РЭБ. Пры гэтым прадметам пастаўкі з’яўляюцца не толькі гатовыя вырабы, але і НДВКР, якія выконваюцца сіламі ААТ «КБ Радар» па тэхнічных заданнях заказчыкаў, у тым ліку замежных.
Толькі за апошнія 15 гадоў ААТ «КБ Радар» у інтарэсах айчынных і замежных заказчыкаў паспяхова выканана больш за 80 НДВКР, а на ўзбраенне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прынята 16 тыпаў вырабаў, распрацаваных кампаніяй.
Невыпадкова ў рамках выставы навуковых дасягненняў, прысвечанай святкаванню Дня беларускай навукі, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь увазе наведвальнікаў прадстаўлены комплекс абароны ад БПЛА для стацыянарных аб’ектаў «Гроза-Z2». Дадзеная перспектыўная распрацоўка ААТ «КБ Радар», прызначаная для абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад беспілотных лятальных апаратаў, карыстаецца ўстойлівым попытам з боку айчынных і замежных заказчыкаў.
Гонарам кампаніі з’яўляюцца яе навуковыя кадры – і вопытныя таленавітыя навукоўцы, чые распрацоўкі ляжаць у аснове ўсёй лінейкі выпускаемай прадукцыі, а таксама маладыя даследчыкі, якія толькі нядаўна пачалі свой шлях у навуку.
Варта адзначыць, што ў цяперашні час у кампаніі працуюць 2 дактары і 14 кандыдатаў навук, работнікі кампаніі праходзяць навучанне ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Калектыў ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе прадстаўнікоў навуковай супольнасці, а таксама ўсіх, хто садзейнічае навуковаму прагрэсу і інавацыйнаму развіццю Рэспублікі Беларусь, з Днём беларускай навукі. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, творчых поспехаў, новых адкрыццяў і дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!