Работнікі ААТ «КБ Радар» напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей прынялі ўдзел у свяце, якое адбылося ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці»

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» адбылося свята. Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» 30 мая 2025 года наведалі свята, павіншавалі дзяцей і калектыў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці».

Ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «КБ Радар» у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных Міжнароднаму дню абароны дзяцей, быў уручаны сертыфікат, які пацвярджае аказанне дабрачыннай дапамогі для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэння бяспечных і камфортных умоў знаходжання выхаванцаў і пацыентаў УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці» ў выглядзе прадастаўлення агароджы ганка.