Работнікі ААТ «КБ Радар» у перыяд з 30 мая па 1 чэрвеня прынялі ўдзел у экскурсійным туры ў г. Магілёў і Магілёўскую вобласць

Магілёўскія землі-край гераічнай славы і легендарных баталій, памяць аб якіх жыве тут у кожным кутку, мястэчку, горадзе.

Работнікі Таварыства прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па старажытным горадзе, агледзелі асноўныя славутасці – Свята-Мікольскі жаночы манастыр, Каталіцкі Касцёл Святога Станіслава, кафедральны сабор Трох Свяціцеляў, Алею Герояў, Архіепіскапскі палац, Барыса-Глебскую царкву, будынак Драматычнага тэатра, Крыжаўзвіжанскую царкву, гістарычны цэнтр горада – пешаходную вуліцу Ленінскую з захаванымі будынкамі XVIII-XIX стст., будынак чыгуначнага вакзала, будынак гарадской ратушы.

Работнікі ААТ «КБ Радар» усклалі вянок і кветкі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таварыства да 27-метровай капліцы з чырвонай цэглы мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле», створанага ў гонар гераічнай абароны горада Магілёва, якая адбылася ў ліпені 1941 года. Гэта месца стала сімвалам мужнасці і патрыятызму, помнікам славы і памяці загінуўшых у баях за Радзіму.

У заключны дзень тура работнікі Таварыства наведалі прыгожы беларускі горад Слаўгарад, раней вядомы пад назвай Прапойск. Азнаёміліся з яго гісторыяй і сучасным абліччам, агледзелі царкву Раства Прасвятой Багародзіцы, пабудаваную ў 1791-1793 гадах пад асабістым наглядам а.м. Галіцына па праекце рускага архітэктара Мікалая Львова.

 

У сядзібе «Сырная» быў дадзены майстар-клас па прыгатаванні сыру. Далей – агляд самай цікавай славутасці Слаўгарадскага краю, помніка прыроды рэспубліканскага значэння – знакамітай «Блакітнай крыніцы». Гэтая крыніца вядомая з даўніх, яшчэ дахрысціянскіх часоў. Сёння сюды прыходзяць паломнікі-хрысціяне, каб набраць гаючай вады ці выкупацца ў водах святой крыніцы.