Пурга

станцыя радыёперашкод КХ (HF) радыёсувязі

Прызначэнне

Выяўленне, пеленгаванне, вызначэнне месцазнаходжання і радыёпадаўленне наземных i авiацыйных ліній радыёсувязі КХ (HF) дыяпазона, якiя працуюць на фiксаваных частотах, а таксама ў рэжыме праграмнай перастройкi рабочай частаты (ППРЧ), пры паверхневым і прасторавым выпраменьваннi сігналу радыёперашкод.

Магчымасці

— баявая работа аўтаномна або ў спалучанай пары («вядучая-вядзёная»), або ў складзе комплексу пад кіраваннем каманднага пункта «Бярэзіна»;

— выяўленне, пеленгаванне i радыёпадаўленне ліній сувязі:

  • паверхневай хваляй — да 60 км;
  • прасторавай хваляй — да 2000 км;

— аўтаматычнае вызначэнне каардынат крыніц радыёвыпраменьванняў з адлюстраваннем на лічбавай карце мясцовасці;

— тэхнічны аналіз, дэмадуляцыя сігналаў і дэкадаванне адкрытых паведамленняў лічбавых радыёперадач;

— вымярэнне параметраў і радыёпадаўленне ліній сувязі на фіксаваных частотах і з рэжымам ППРЧ;

— кругласутачная бесперапынная работа пры электрасілкаванні ад дзвюх уласных электрастанцый.

Тэхнічныя характарыстыкі

Параметры Значэнне
Дыяпазон частот радыёразведкі і радыёпадаўлення 1,5–30 МГц
Адчувальнасьць дэтэктара–пеленгатара не горш 3 мкВ/м
Інструментальная дакладнасць пеленгавання (сярэднеквадратычная памылка):
у дыяпазоне 1,5–3,0 МГц 3,5°
у дыяпазоне 3,0–30 МГц
Паласа адначасовага агляду 28,5 МГц
Выяўленне i пеленгаванне ліній сувязі з ППРЧ да 300 скачкоў на секунду
Радыёпадаўленне ліній сувязі з ППРЧ да 300 скачкоў на секунду
Колькасць ліній сувязі, якiя адначасова падаўляюцца:
на фiксаваных частотах да 4
у рэжыме ППРЧ (у паласе да 2 МГц) 1
Выходная магутнасць перадатчыка радыёперашкод 4000 Вт
Вiды фармаваных радыёперашкод прыцэльныя і загараджальныя
Сiстэмы спадарожнiкавай навiгацыi, якiя падаўляюцца спецыяльным перадатчыкам станцы GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo
Вiды сувязi паміж станцыямi, якiя працуюць у спалучанай пары радыё VHF, UHF; сетка 3G/4G; оптавалаконная (Ethernet)
Час разгортвання (згортвання) станцыi:
для работы паверхневай хваляй 70/50 хвілін
для работы прасторавай хваляй 90/70 хвілін

«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»