Перамога ў конкурсе па вызначэнні лепшых распрацовак у галіне навукі і тэхнікі!

У 2023 годзе сярод прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, адбыўся чарговы конкурс па вызначэнні лепшых распрацовак у галіне навукі і тэхнікі, які праводзіцца раз у два гады.

 

У рамках мерапрыемства работы, якiя прадстаўлены на конкурс, ацэньваліся ў шасці намінацыях:

  • у інтарэсах забеспячэння патрэбаў абароны ва ўзбраенні, ваеннай і спецыяльнай тэхніцы;
  • у інтарэсах народнай гаспадаркі;
  • па забеспячэнні імпартазамяшчэння;
  • у інтарэсах экспартных паставак;
  • па распрацоўцы прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў, рэсурсазберагальных тэхналогій, абсталявання і тэхнікі;
  • іншыя прадукты.

 

На думку арганізатараў конкурсу, ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі», якое прадставіла пяць работ у пяці намінацыях стала самым актыўным удзельнікам конкурсу.

 

ААТ «КБ Радар» атрымалася стаць пераможцам у трох намінацыях конкурсу.

 

Больш падрабязная інфармацыя – на тэлеграм-канале Дзяржкамваенпрама