Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе са Святам працы – 1 Мая!

Гэтае светлае і радаснае свята застаецца адным з самых любімых для многіх пакаленняў. Яно напоўнена вясновым сонцам, усмешкамі, цёплымі сустрэчамі, чаканнем абнаўлення і шчаслівага жыцця.
Нам усім патрэбны мір. Годнае сужэнства, выкананне грамадзянскага абавязку, свайго прызначэння на гэтай зямлі залежаць ад таго, ці маем мы мір — мір у сэрцы, мір у сям’і, з роднымі і блізкімі, мір у грамадстве і міжнародных адносінах.
Першамай з’яўляецца таксама нязменным сімвалам яднання і салідарнасці.
Гэта свята ўсіх, хто працуе і стварае, хто будуе, майструе, канструюе, лечыць, вучыць, выхоўвае, апрацоўвае зямлю. Сумеснай згуртаванай працай, клопатам аб краіне, любоўю да свайго дома мы ствараем заўтрашні дзень, дабрабыт Радзімы.
Жадаем вам, каб любая справа, любая праца, за якія возьмецеся, прыносілi радасць, задавальненне і поспех! Хай у кожным доме пануюць шчасце, мір і дабрабыт!