Прызначэнне
Стварэнне прасторава-размеркаванага дыстанцыйна кіраванага поля радыёперашкод для радыёпадаўлення навігацыйнага абсталявання авіяцыйных сродкаў, высокадакладнай зброі, сістэм кіравання зброяй, асобных карыстальнiкаў сістэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo.
Перавагi
— стварэнне радыёперашкод аптымальнай структуры на трох частотах сістэм GPS, BeiDou i Galileo (L1(B1, E1), L2(B3, E6) i L5(B2, E5)), трох дыяпазонах частот сістэмы ГЛОНАСС (L1, L2 i L3);
— кругласутачная бесперапынная работа;
— эфектыўнае ўздзеянне радыёперашкод на навігацыйнае абсталяванне крылатых ракет і самалётаў, якія маюць адаптыўныя антэнныя рашоткі;
— стварэнне суцэльнага поля радыёперашкод ў мэтах ускладнення выяўлення і паражэння асобных перадатчыкаў;
— паасобнае дыстанцыйнае кіраванне уключэннем і выключэннем тэрытарыяльна разнесеных перадатчыкаў радыёперашкод.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Выхадная магутнасць перадатчыка на кожнай частаце | 15 Вт |
Шырыня дыяграмы скіраванасці перадаючых антэн: | |
у гарызантальнай плоскасці | 60±10˚ |
у вертыкальнай плоскасці | 40±10˚ |
Від радыёперашкоды | сiгнал са складанай частотно–часовай структурай |
Далёкасць дыстанцыйнага кіравання перадатчыкамі радыёперашкод: | |
па канале GSM | у зоне пакрыцця мабільнай сотавай сувязі стандарту GSM |
па радыёканале | 30–50 км |
Дыяпазон частот перадачы даных па радыёканалах: | |
па канале GSM | 2G/3G/4G |
па радыёканале | УКХ (146–174 МГц) |
праводны канал | Ethernet |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»