ААТ «КБ Радар» праяўляе клопат аб пацярпелых ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта ААТ «КБ Радар» традыцыйна наведалі на даму малалетнюю вязніцу канцлагераў Калабанаву Галіну Якаўлеўну, якая пацярпела ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, перадалі падарункі.

 

Але важней – проста пабылі побач. Пажадалі галоўнага: здароўя, аптымізму і мірнага неба.

 

У вачах – тая самая трапяткая радасць, якая бывае толькі ў тых, хто памятае цану міру і адчувае: пра яго не забыліся. Гэта не проста віншаванне, сустрэча, гэта –дыялог пакаленняў…