ААТ «КБ Радар» прыняла ўдзел у 13-й Міжнароднай прамысловай выставе «IННАПРАМ»

У перыяд з 10 па 13 ліпеня 2023 г. ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» (далей – ААТ «КБ Радар») прыняла ўдзел у 13-й Міжнароднай прамысловай выставе «IННАПРАМ» (г. Екацерынбург, Расійская Федэрацыя).

У рамках прадстаўнічага прамысловага форуму, які сабраў каля 600 экспанентаў з 22 краін, ААТ «КБ Радар» была прадстаўлена ў якасці экспанента на нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь.

INNOPROM-2023

На IННАПРАМ-2023 прадпрыемства прадставіла ўвазе наведвальнікаў як прадукцыю, што ўжо зарэкамендавала сябе ў розных рэгіёнах і ўмовах эксплуатацыі – станцыю радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА «Гроза-С», так і навінку, распрацоўка якой зусім нядаўна завершана, – трохкаардынатную радыёлакацыйную станцыю выяўлення малавышынных паветраных аб’ектаў Х-дыяпазону «Родник-3D».

Распрацоўкі, якiя прадэманстраваныя ААТ «КБ Радар», з’яўляюцца ўвасабленнем найноўшых тэхналогій і кампетэнцый лідара Рэспублікі Беларусь у сферы радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы. Яны высока ацэненыя айчыннымі і замежнымі заказчыкамі, а таксама карысталiся цікавасцю з боку наведвальнікаў выставы.

За актыўны удзел у 13-й Міжнароднай прамысловай выставе «IННАПРАМ» ААТ «КБ Радар» адзначана яе арганізатарамі.