ААТ «КБ Радар» аказала бязвыплатную спонсарскую дапамогу ДУА «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці

Памочнік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» 3 чэрвеня 2024 года наведаў урачыстую лінейку і канцэрт у дзяржаўнай установе адукацыі «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці, прысвечаныя Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Памочнік дырэктара ад калектыву ААТ «КБ Радар» у рамках аказання бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы перадаў дзесяць камплектаў камуфляжных касцюмаў, галаўных убораў і абутку для навучэнцаў ДУА «Лясноўская сярэдняя школа» Капыльскага раёна Мінскай вобласці, якія будуць залічаны ў ваенна-патрыятычны клас.