Аб правядзенні 10-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах і праблемах абароны і бяспекі, а таксама па пытаннях тэхналогій падвойнага прымянення

У рамках 11-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2023» (17-20 мая 2023 года, г.Мінск) запланавана правядзенне 10-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах і праблемах абароны і бяспекі, а таксама па пытаннях тэхналогій падвойнага прымянення.

У ходзе канферэнцыі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» праводзіць секцыю «Сістэмы процідзеяння высокадакладнай зброі, сістэмы і сродкі РЭБ, радыё-, радыётэхнічнай і радыёлакацыйнай выведкі».

Мерапрыемства плануецца ў перыяд з 18 па 19 мая 2023 года на тэрыторыі дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна».

ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» запрашае прыняць удзел у працы канферэнцыі. Магчымы ўдзел ў вочным або завочным фарматах.

Падрабязная інфармацыя для ўдзельнікаў канферэнцыі знаходзіцца па спасылцы