Нябачны шчыт: комплексныя рашэнні для абароны ад дронаў

Сучасная практыка прымянення сродкаў радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы паказвае, што залогам паспяховай абароны ад БПЛА з’яўляецца пабудова эшаланаванай абароны і комплексныя рашэнні, якія ўключаюць у сябе спалучэнне розных сістэм разведкі, выяўлення і падаўлення.
ААТ «КБ Радар» вырабляе цэлую лінейку сродкаў выяўлення і процідзеяння розным тыпам БПЛА. Кожны з вырабаў, якiя вырабляюцца прадпрыемствам валодае унікальным наборам магчымасцяў, што дазваляе эфектыўна інтэграваць іх у склад названых комплексных рашэнняў.
У якасці першага рубяжа выступаюць радыёлакацыйныя станцыі «Родник-3D», здольныя выяўляць БПЛА на далёкасцях да 20 км. На гэтым жа рубяжы найбольш мэтазгодна ўжыванне перадатчыкаў радыёперашкод «Тарпан» і «Пирамида», прызначаных для фарміравання і выпраменьвання радыёперашкод, якiя блакуюць або дэзінфармуюць навігацыйныя прыёмнiкi глабальных спадарожнікавых сістэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou і Galileo.
Дадзеныя сродкі пры комплексным ужыванні дазваляюць ажыццяўляць кругласутачны i ўсепагодны маніторынг паветранай прасторы з мэтай максімальна ранняга выяўлення, класіфікацыі і суправаджэння ўсіх тыпаў парушальнікаў, уключаючы малапрыкметныя, малахуткасныя і нізкалётныя БПЛА, а таксама нейтралізацыю каналаў спадарожнікавай навігацыі.
У якасці другога рубяжа пры абароне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры мэтазгодна ўжыванне комплексаў процідзеяння БПЛА «Гроза-Z3», якія ажыццяўляюць аўтаматычнае выяўленне і супрацьдзеянне БПЛА.
Трэці рубеж ўключае ў сябе вынесеныя пасты выяўлення і процідзеяння, якія размяшчаюцца паблізу ад аб’екта абароны. Гэта патрулі і стацыянарныя пасты выяўлення і процідзеяння БПЛА, якія могуць аператыўна рэагаваць на малапамерныя БПЛА, дзейнічаць ва ўмовах абмежаванай бачнасці або складанага рэльефу мясцовасці, а таксама нейтралізаваць дроны, якія здолелі пераадолець папярэднія лініі абароны.
Для аснашчэння такіх пастоў могуць прымяняцца выяўляльнікі мультыкоптэраў «Звонок», аўтаматычныя выяўляльнікі-пеленгатары сігналаў мультыкоптэраў «Шапель» (з убудаваным выяўляльнікам FPV-дронаў), комплексы выяўлення, распазнання і местоопределения мультыкоптэраў «Дроноскоп», радыёэлектронныя ружжы для барацьбы з мультыкоптэрамi «Гроза-Р5» і комплексы блакiратараў сігналаў кіравання і навігацыі мультыкоптэраў «Фумигатор».
У дадатак да вырабаў ААТ «КБ Радар» на кожным з рубяжоў могуць прымяняцца і іншыя сродкі процідзеяння, інтэграваныя ў агульную інфармацыйную сетку.
ААТ «КБ Радар» вядзе пастаянную працу па праектаванні, удасканаленні і вытворчасці шырокага спектру супрацьдронных сродкаў, прызначаных для выкарыстання як сілавымі ведамствамі, так і грамадзянскімі структурамі – з прыцэлам на прастату навучання аператараў, максімальную аўтаматызацыю працэсаў выяўлення і процідзеяння, у тым ліку саманавучанне сістэм на аснове выкарыстання штучнага інтэлекту.