MILEX-2023

У перыяд з 17 па 20 мая 2023 г. ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у 11-й Міжнароднай выставе ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2023» і 10-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі MILEX.INNOVATIONS ’23.

На адкрытай пляцоўцы ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены як новыя вырабы («Небасхіл», «Пурга»), так і тыя, што раней сябе зарэкамендавалі («Усход-3D» , «Раса-М», «Навальніца-С», «Кіраса-М», «Навальніца-О», «Навальніца-Р2»). Падчас выставы праведзены перамовы з айчыннымі і замежнымі заказчыкамі.

Падчас 10-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанню тэхналогій падвойнага прымянення арганізавана правядзенне секцыі «Сістэмы процідзеяння высокадакладнай зброі, сістэмы і сродкі РЭБ, радыё-, радыётэхнічнай і радыёлакацыйнай разведкі».

Па выніках выставы ААТ «КБ Радар» атрыманы дыпломы:

— «За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 10-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанню тэхналогій падвойнага прымянення»;

— «За перадавыя навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы».