«Клёвая рыбалка-2025»

Каманда першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» ў асобе Жыхар Васіля прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па спартыўным рыбалоўстве «Клёвая рыбалка-2025» і заняла ганаровае III месца.

У адпаведнасці з планам культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў Савета прафсаюза «БЕЛПРАФМАШ» на 2025 год, 14 чэрвеня 2025 года на базе экапарка «Акварэль» (на поўдзень ад аг. Навасёлкі, Мар’іна Горка, Мінская вобласць) адбыўся рэспубліканскі конкурс па спартыўным рыбалоўстве «Клёвая рыбалка-2025». Конкурс праходзіў на вадаёме №4 – «Карпавы элітны». Лёсаванне і адкрыццё праводзіліся на вадаёме. Рыбачылі з драўлянага памоста. У спаборніцтвах прыняла ўдзел 21 каманда.

Віншуем Жыхар Васіля з выдатным вынікам і жадаем яму далейшых поспехаў!