Прызначэнне
Пошук, выяўленне, вымярэнне параметраў сігналаў выпраменьванняў радыёэлектронных сродкаў (РЭС) паветранага i наземнага базiравання (РЛС, сiстэм перадачы даных, пастаноўшчыкаў радыёперашкод, навiгацыйнага i iншага абсталявання), месцавызначэнне РЭС рознасна-далямерным i вугламерным метадамi, распазнаванне паветраных суднаў па сігналах iх бартавых прыёмаадказчыкаў IFF/SIF.
Вырашаныя задачы
— пошук РЭС, якiя выпраменьваюць, i назіранне за радыёэлектронным становiшчам;
— пеленгаванне выяўленых РЭС;
— правядзенне дэталёвага аналізу сігналаў РЭС;
— рашэнне задачы месцавызначэння выяўленых РЭС ў ЗD-прасторы рознасна-далямерным метадам або на плоскасці вугламерным метадам;
— суправаджэнне і адлюстраванне траекторыі выпраменьваючых РЭС на фоне электроннай карты мясцовасці.
Склад
— галоўная станцыя комплексу — 1 камплект апаратуры;
— аддалены прыёмны пункт — 3 камплекты апаратуры.
Перавагi
— высокая дакладнасць месцавызначэння РЭС у 3D-прасторы рознасна-далямерным метадам;
— месцавызначэнне РЭС на плоскасці вугламерным метадам;
— хуткі кругавы агляд прасторы па азімуце ў шырокай паласе частот ад 0,1 да 18 ГГц;
— высокая дакладнасць вымярэння параметраў імпульсных сігналаў;
— вызначэнне тыпу, рэжыму працы, прыналежнасці РЭС;
— аўтаматычны кантроль работаздольнасці аппаратуры комплекса.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот | 0,1–18 ГГц |
Зона радыётэхнiчнай разведкi: | |
па азiмуце | 0–360˚ |
па вугле месца | 0–55˚ |
Далёкасць кантроля паветраных аб’ектаў | да 360 км |
Далёкасць кантроля наземных аб’ектаў | да 40 км |
Паласа частот адначасовага аналізу сігналаў | 500 МГц, 30 МГц |
Паласа дэталёвага аналізу сігналаў | 50 МГц, 20 МГц, 10 МГц, 5 МГц, 2 МГц |
Дыяпазон вымярэння часавых параметраў сігналаў: | |
працягласць iмпульса | 0,07–1000 мкс |
пярыяд паўтору | 0,1–100000 мкс |
Мінімальная сітаватасць | 2,5 |
Хібнасць (СКП) пеленгавання | не болей 3° |
Дакладнасць вымярэння часавых параметраў: | |
затрымка сігналаў ад прыёмнага пункта | 15 нс |
працягласць iмпульсаў | 35 нс |
пярыяд паўтору iмпульсаў | 70 нс |
Памылка вымярэння рознасцi часу прыёма сігнала | не болей 3 нс |
Колькасць РЭС, якiя адначасова суправаджаюцца | не меней 200 |
Час разгортвання | не болей 15 хвiлiн |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»