Прызначэнне
Выяўленне, iдэнтыфiкацыя i 3D-вызначэнне месцазнаходжання беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) па iх сiгналах упраўлення i перадачы даных.
Вырашаныя задачы
— выяўленне сігналаў перадачы даных БПЛА і іх рэгістрацыя;
— ідэнтыфікацыя тыпаў і распазнаванне экзэмпляраў БПЛА;
— аўтаматычнае месцавызначэнне БПЛА ў 3D-прасторы рознасна-далямерным метадам;
— суправаджэнне і адлюстраванне траекторыі БПЛА на фоне электроннай карты і 3D-мадэлі мясцовасці;
— апавяшчэнне аператара пры выяўленні БПЛА;
— аўтаматычны кантроль функцыянавання апаратуры комплексу.
Склад комплексу
— пункт упраўлення (АПМ аператара i блок апрацоўкi сiгналаў);
— лакальныя пункты приёму сiгналаў — 4 шт.;
— камплект кабеляў і аптычных патч-кордаў.
Перавагi
— дакладнасць выяўлення і распазнавання БПЛА на аснове комплекснага аналізу сігналаў, каардынатнай і траекторнай інфармацыі;
— высокая дакладнасць вызначэння каардынатаў БПЛА і пабудовы траекторыі ў 3D-прасторы;
— стварэнне 3D-мадэлі аб’екта, якi абараняецца, аптымізацыя складу і тапалогіі комплексу ў адпаведнасці з канфігурацыяй аб’екта;
— магчымасць інтэграцыі з радыёлакацыйнымі, аптычнымі, цеплавізійнымі сродкамі, а таксама са сродкамі радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот | 400–6000 МГц |
Паласа частот iмгненнага аналiзу сiгналаў | не меней 120 МГц |
Далёкасць выяўлення перадатчыка БПЛА | не меней 3 км |
Далёкасць 3D-вызначэння месцазнаходжання БПЛА | не меней 1,5 км |
Дакладнасць (сярэднеквадратычная памылка) вызначэння каардынат на далёкасцi 1 км ад цэнтра комплексу | не горш 50 м |
Адлегласць памiж прыёмнымi пунктамi | 100–500 м |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»