Як абараніць сябе ад інтэрнэт-махлярства
Ашуканцы пастаянна ўдасканальваюць схемы падману, каб займець вашы грошы. Для сувязі акрамя інтэрнэт-званкоў у месенджарах, такіх як Viber, Telegram або WhatsApp, могуць выкарыстоўваць стацыянарную тэлефонную і мабільную сувязь, а таксама інтэрнэт-відэасувязь. Часцей за ўсё яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў, работнікамі аператараў сотавай сувязі, дзяржаўных або банкаўскіх арганізацый, радзей – вашым сваяком або кіраўніком, брокерам або трэйдарам крыптабiржы.
Найбольш актуальныя ашуканскія схемы:
- Паведамляюць аб узніклай праблеме і, увайшоўшы ў давер, прапануюць дапамогу ў яе вырашэнні. Напрыклад, ахвяру агаломшваюць падазрэннем у саўдзеле ў злачынстве, такім чынам, верагоднасцю правядзення ператрусу і адабраннем грашовых сродкаў. Для іх захавання прапануюць перавесці наяўныя на нібыта абаронены рахунак або перадаць нібыта работніку банка для дэкларавання.
- Паведамляюць, што скончыўся тэрмін дзеяння дамовы на паслугі сувязі і пераконваюць па спасылцы з мессенджера спампаваць фэйкавую праграму, каб падоўжыць паслугу. Такія праграмы даюць магчымасць ашуканцам бачыць усю інфармацыю з экрана смартфона (коды з смс, лагіны і паролі да банкінгу). Трэба ведаць, што бяспечна спампоўваць праграмы мажлiва толькі з афіцыйных крам «Google Play», «App Store», «App Gallery», а не па накіраваных спасылках.
- Інтэрнэт-злачынцы ўмела карыстаюцца магчымасцямі нейрасецівы. Пры атрыманні ўзору голасу або фота яны ствараюць фэйкавыя паведамленні або відэа ад імя сваякоў ці знаёмых. Пазней кантактам ахвяры рассылаюць такія падробленыя просьбы аб матэрыяльнай дапамозе на лячэнне на банкаўскую карту або праз «знаёмага».
- Самыя небяспечныя кiбермахляры – тыя, якія прадстаўляюцца брокерамі або трэйдарамі гандлёвых пляцовак і прапануюць ахвяры павялічыць даход, інвеставаўшы невялікую суму. У Інтэрнэце яны размяшчаюць сайт неіснуючай біржы з графікамі і дыяграмамі. Рэгіструюць укладчыкам асабісты кабінет і дэманструюць нібыта атрыманы прыбытак. Часам даюць вывесці невялікую частку грошай, але заўсёды пераконваюць працягваць укладваць вялікія сумы, якія, напрыклад, пазычыць у знаёмых, атрымаць у крэдыт або ад продажу жылля.
- Для вываду выкрадзеных грошай ашуканцы заўсёды выкарыстоўваюць падстаўных асоб-дропаў, якія за ўзнагароджанне далі доступ да сваіх банкаўскіх рахункаў. Дропы з’яўляюцца звёнамі злачыннай ланцужкі і патрэбныя для пераводу грошай праз некалькі банкаў на замежныя рахункі або ў крыптавалюту. Дропы нясуць адказнасць па арт. 222 КК аж да 10 гадоў пазбаўлення волі.
- У нашай рэспубліцы дазволена купляць і прадаваць крыптавалюту за грашовыя сродкі (беларускія рублі, замежную валюту ці электронныя грошы) толькі ў крыптабiрж (аператараў абмену крыптавалют), якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій. Здзяйсненне аперацый па куплі (продажы) крыптывалюты на замежных крыптабiржах і ў фізічных асоб з’яўляецца незаконным і забараняецца. Парадак ажыццяўлення здзелак з крыптывалютай вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2024 № 367, за парушэнне якога прадугледжана адказнасць па ч.3 арт.13. 3 КаАП у выглядзе штрафу з канфіскацыяй усёй сумы даходу.
Будзьце пільныя! Гэтыя веды дапамогуць вам зберагчы вашы грошы!