IDEX-2025

У перыяд з 17 па 21 лютага 2025 г. ААТ «КБ Радар» прымае ўдзел у адной з найбуйнейшых міжнародных выстаў ўзбраення і ваеннай тэхнікі IDEX-2025 (г. Абу-Дабі, ААЭ). На экспазіцыі прадпрыемства, размешчанай на аб’яднаным выставачным стэндзе прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама, прадстаўлены перспектыўныя рашэнні ў галіне радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы.