«Гроза-Z3-JM»: надзейная абарона ад БПЛА на стаянцы і падчас руху

Мабільны комплекс процідзеяння мультыкоптэрам «Гроза-Z3-JM» ад ААТ «КБ Радар» – сучасны сродак РЭБ, прызначаны для абароны аб’ектаў ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА.
Комплекс аўтаматычна выяўляе выпраменьвання дронаў, а таксама ажыццяўляе радыёэлектроннае падаўленне каналаў кіравання, перадачы даных і спадарожнікавай навігацыі БПЛА.
Ключавыя перавагі:
- шырокі дыяпазон рабочых частот, які дазваляе процідзейнічаць актуальным і перспектыўным мультыкоптэрам, у тым ліку самаробным;
- магчымасць стварэння фальшывага навігацыйнага поля ў радыусе да 10 км ад аб’екта (групы аб’ектаў), якiя падлягаюць абароне;
- магчымасць радыёэлектроннага падаўлення БПЛА як на стаянцы, так і падчас руху – комплекс эфектыўны для абароны аўтамабільных калон і калон бронетэхнікі;
- магчымасць аб’яднання ў адзіны комплекс са сродкамі радыёлакацыйнай разведкі малапамерных БПЛА, у тым ліку тых, якія ляцяць у рэжыме радыёмаўчання.
Высокатэхналагічны мабільны комплекс процідзеяння мультыкоптарам «Гроза-Z3-JM» запатрабаваны айчыннымі і замежнымі заказчыкамі і валодае высокім мадэрнізацыйным патэнцыялам.