Прызначэнне
Аўтаматызаваны пошук на мясцовасці i вiдэарэгiстрацыя аператараў мультыкоптэраў.
Вырашаныя задачы
— выяўленне і пеленгаванне сігналаў пульта кіравання мультыкоптэра;
— вызначэнне месцазнаходжання аператара мультыкоптэра шляхам пеленгавання сігналаў пульта кіравання з некалькіх кропак прасторы;
— аўтаматызаваны палёт па пеленгу да аператара мультыкоптэраў, фота- і відэарэгістрацыя аператара.
Склад
— кіраваная лятаючая платформа:
квадракоптэр Matrice 300 RTK, двухканальны лічбавый прыёмнік, пеленгатарная антэна, відэакамера.
— наземны пункт кіравання:
пульт кіравання квадракоптэра Matrice 300 RTK, планшэтны кампутар.
— зарадная станцыя;
— спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для кіравання лятаючай платформай і радыёпеленгатарам, месцавызначэння аператараў, відэарэгістрацыі аператараў.
Спосаб прымянення
Пасля выяўлення мультыкоптэра (візуальнага, сістэмай «Гроза-Z1» або комплексам «Кираса-М») ажыццяўляецца ўзлёт кіраванай лятаючай платформы на вышыню 50-100 м, пошук і пеленгаванне сігналаў пульта кіравання мультыкоптэра.
Пошук аператара ажыццяўляецца ў два этапы:
Этап 1. Месцавызначэнне аператара вугламерным метадам
Лятаючая платформа ажыццяўляе пеленгаванне пульта кіравання з двух або трох кропак прасторы. У кропку перасячэння пеленгаў (месца размяшчэння аператара) накіроўваецца група захопу.
Этап 2. Пошук аператара па пеленгу
Лятаючая платформа ажыццяўляе аўтаматызаваны палёт з пастаянным пеленгаваннем пульта мультыкоптэра, візуальным пошукам, відэарэгістрацыяй дзеянняў аператара.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот выяўлення i пеленгавання сiгналаў | 900–6000 МГц |
Дакладнасць пеленгавання | 3° |
Працягласць палета | да 30 хвілін |
Далёкасць палета | да 3 км |
Час падрыхтоўкi да ўзлету | да 3 хвiлiн |
Час падрыхтоўкi да ўзлету | не больш за 3 хвіліны |
Маса комплекса ў транспартнай ўпакоўцы: | |
кейс-кантэйнер з летаючай платформай | 20 кг |
кейс-кантэйнер з зараднай станцыяй | 15 кг |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»