Прызначэнне
Выяўленне паветраных аб’ектаў, вызначэнне іх азімута, далёкасці, вышыні і хуткасці палёту, суправаджэнне трас і распазнаванне класаў паветраных аб’ектаў, перадача радыёлакацыйнай інфармацыі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання.
Магчымасці і перавагі
— выяўленне i суправаджэнне трас ПА на далёкасцях да 360 км, у межах 360 градусаў па азімуце і ад мінус 3 да 45 градусаў па вугле месца;
— аўтаматычнае вымярэнне першасных каардынат i параметраў — далёкасцi, азімута i радыяльнай хуткасцi каналам VHF дыяпазона, а таксама далёкасцi, азімута i вугла месца каналам S дыяпазона;
— аўтаматычнае распазнаванне класаў аб’ектаў, якiя суправаджаюцца;
— прымяненне трохканальных аўтакампенсатараў актыўных шумавых радыёперашкод, дзеючых па бакавых пялёстках дыяграмы накіраванасці антэнных сістэм VHF і S дыяпазонаў, сістэм падаўлення пасіўных перашкод, процідзеяння пастаноўшчыкам прыцэльных перашкод;
— лічбавае фармаванне і апрацоўка сігналаў з выкарыстаннем сучасных высокаэфектыўных алгарытмаў;
— аўтаматычны бесперапынны функцыянальны кантроль ўсіх прылад радыёлакатара з ідэнтыфікацыяй няспраўнасцi да тыпавога элемента замены;
— высокааўтаматызаваная працэдура пераводу РЛС з паходнага становішча ў баявое і назад;
— размяшчэнне ўсёй апаратуры РЛС, уключаючы сродкаў аўтаномнага электрасілкавання, на адным самаходным шасі высокай праходнасці.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазоны рабочых частот | VHF, S |
Зона выяўлення: | |
па далёкасці | 10–360 км |
па азімуце | 0–360° |
па вуглу месца | 0,5˚–30˚ (VHF), -3˚–45˚ (S) |
па хуткасцi | 4000 м/с |
па вышынi | 100 км |
Адрознівальная здольнасць: | |
па далёкасці | 200 м (VHF), 300 м (S) |
па азімуце | 5,5˚ |
па вуглу месца | 1,5˚ (S) |
па радыяльнай хуткасці | 10 м/с |
Сярэднеквадратычная памылка вымярэнняў, не больш: | |
па далёкасцi | 25 м (VHF), 50 м (S) |
па азімуце | 0,8° |
па вугле месца | 0,1° (S) |
Каэфіцыент падаўлення актыўных шумавых радыёперашкод | ≥30 дБ |
Каэфіцыент падаўлення пасiўных радыёперашкод | ≥50 дБ |
Колькасць тыпаў зандзіруючых сігналаў | 8 |
Тэмп абнаўлення інфармацыі аб паветраных аб’ектах (пры фіксаваных хуткасцях кручэння антэнай сістэмы па азімуце) | 10 с пры 3 аб/хв 5 с пры 6 аб/хв |
Колькасць ПА, якiя адначасова суправаджаюцца | не меней за 250 |
Прапускная здольнасць сістэмы аўтаматычнага суправаджэння пеленгаў трас пастаноўшчыкаў актыўных перашкод | не менш за 10 |
Распазнаванне класаў паветраных аб’ектаў | 5 класаў |
Час згортвання / разгортвання | 8 хвiлiн |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»