Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Сёння мы з гонарам адзначаем Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – свята, якое сімвалізуе нашу гістарычную ідэнтычнасць, культуру, дзяржаўнасць і духоўныя каштоўнасці. Гэтае свята адзначаецца ў краіне штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн з’яўляюцца найважнейшымі сімваламі нашай краіны, ўвасабляюць яе суверэнітэт і незалежнасць. Гэта напамін пра адзінства і згуртаванасць беларускага народа. Міру, дабрабыту, і новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы!