Дзейнічаем на апярэджанне

Штогод у другую нядзелю красавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны. Разам з воінамі, якія стаяць на абароне мірнага неба над нашай Радзімай, радасць гэтага свята з поўнай на тое падставай падзяляюць таксама інжынеры і канструктары абаронных прадпрыемстваў, якія забяспечваюць войскі СПА новай першакласнай тэхнікай, здольнай загадзя выяўляць і хутка знішчаць розныя сродкі паветранага нападу і днём і ноччу ў любых умовах надвор’я.

Дастойны ўклад у абарону паветраных рубяжоў суверэннай Беларусі ўносіць калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі». У апошні час прадпрыемства распрацавала і паставіла ў інтарэсах войскаў СПА сучасныя трохкаардынатныя РЛС, мабільныя радыёлакацыйныя комплексы выяўлення малавышынных цэляў, іншыя вырабы для стварэння надзейнага паветранага шчыта над нашай краінай.

Подрабязней у артыкуле Беларускай ваеннай газеты «У гонар Радзімы»: https://vsr.mil.by/rubrics/aktualno/deystvuem_na_operezhenie/