Прызначэнне
Упраўление станцыямі перашкод радыёсувязі, перадатчыкамі перашкод і станцыямі радыёкантролю КХ (HF) і УКХ (VHF, UHF, UHF) дыяпазонаў, станцыямi радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА, комплексамi радыёперашкод cпадарожнiкавай навiгацыi, а таксама аўтаматызаваны абмен інфармацыяй з вышэйстаячым пунктам кіравання (у рэжыме каманднага пункта батальёна).
Асноўныя функцыi
— аўтаматычны збор, апрацоўка і захоўванне iнфармацыi аб выяўленых крыніцах радыёвыпраменьванняў ад падпарадкаваных станцый радыёразведкі і радыёперашкод, станцый радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА i радыёлакацыйных сродкаў;
— вызначэнне каардынат крыніц радыёвыпраменьванняў на падставе атрыманых значэнняў пеленгаў;
— адлюстраванне тактычнага і радыёэлектроннага становішча, а таксама траекторый палётаў БПЛА на лiчбавай карце мясцовасцi;
— аўтаматызаванае цэлеразмеркаванне і выдача цэлеўказанняў на падпарадкаваныя станцыi радыёразведкі і радыёперашкод;
— аўтаматызаваны абмен iнфармацыяй з аналагiчным пунктам упраўлення, якi выконвае функцыi падпарадкаванага альбо вышэйстаячага пункта упраўлення;
— аўтаматызаваны кантроль вядзення радыёпадаўлення падпарадкаванымi станцыямi радыёперашкод;
— вырашэнне iнфармацыйных i разлiковых задач па планаванню прымянення комплекса радыёэлектроннай барацьбы.
Тэхнічныя характарыстыкі
| Параметры | Значэнне |
| Дыяпазон частот станцый радыёразведкі і радыёперашкод, якiмi ажыццяўляецца упраўленне, станцый РЭБ з БПЛА | 1,5–8000 МГц |
| Колькасць кiраваных станцый радыёперашкод i радыёперадатчыкаў | да 256 |
| Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў | 5 |
| Колькасць вырашальных iнфармацыйных i разлiковых задач | 31 |
| Далёкасць кiравання падначаленнымi сродкамi: | |
| па канале GSM 2G/3G/4G | у зоне GSM сеткi |
| па УКХ сувязi | да 30 км |
| па сетцы Ethernet | не абмежавана |
| Экiпаж | 3 чалавекi |
| Час разгортвання (згортвання) | 20 хвілін |


