Прызначэнне
Упраўление станцыямі перашкод радыёсувязі, перадатчыкамі перашкод і станцыямі радыёкантролю КХ (HF) і УКХ (VHF, UHF, UHF) дыяпазонаў, а таксама аўтаматызаваны абмен інфармацыяй з вышэйстаячым пунктам кіравання (у рэжыме каманднага пункта батальёна).
Асноўныя функцыi
— аўтаматычны збор, апрацоўка і захоўванне iнфармацыi аб выяўленых крыніцах радыёвыпраменьванняў ад падпарадкаваных станцый радыёразведкі і радыёперашкод;
— разлiк каардынат крыніц радыёвыпраменьванняў на падставе атрыманых значэнняў пеленгаў;
— адлюстраванне тактычнага і радыёэлектроннага становішча на лiчбавай карце мясцовасці;
— аўтаматызаванае цэлеразмеркаванне і выдача цэлеўказанняў на падпарадкаваныя станцыi радыёразведкі і радыёперашкод;
— аўтаматызаваны абмен iнфармацыяй з аналагiчным пунктам упраўлення, якi выконвае функцыi падпарадкаванага альбо вышэйстаячага пункта упраўлення;
— аўтаматызаваны кантроль вядзення радыёпадаўлення падпарадкаванымi станцыямi радыёперашкод;
— вырашэнне iнфармацыйных i разлiковых задач па планаванню прымянення комплекса радыёэлектроннай барацьбы.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот станцый радыёразведкі і радыёперашкод, якiмi ажыццяўляецца упраўленне | 1,5–6000 МГц |
Колькасць станцый радыёразведкі і радыёперашкод, якiмi ажыццяўляецца упраўленне | да 12 |
Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў | 3 |
Колькасць вырашальных iнфармацыйных i разлiковых задач | 30 |
Колькасць бязправодных каналаў перадачы даных | 8 |
Далёкасць перадачы iнфармацыi: | |
по радыёрэлейнай сувязі | да 20 км |
па УКХ сувязi | да 40 км |
по КХ сувязі паверхневай хваляй | да 60 км |
Экiпаж | 4 чалавекi |
Час разгортвання (згортвання) | 20 хвілін |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»