Прызначэнне
Аўтаматычнае выяўленне, вымярэнне першасных каардынатаў (азімут, далёкасць), хуткасці паветранага аб’екту; аўтаматычнае выяўленне і суправаджэнне трас паветраных аб’ектаў пры ўздзеянні актыўных і пасіўных перашкод, выдача радыёлакацыйнай інфармацыі на сістэму дыстанцыйнага кіравання; аўтаматычнае распазнаванне класаў паветраных аб’ектаў (самалёт, верталёт, крылатая ракета, паветраны шар, нераспазнаная цэль); вызначэнне азімута пастаноўшчыка актыўных шумавых перашкод, перадача радыёлакацыйнай інфармацыі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання.
Магчымасці і перавагі
— вядзенне баявой працы як аўтаномна, так і ў складзе радыёлакацыйнага комплексу — ад 1 да 5 радыёлакацыйных станцый выяўлення малавышынных цэляў (МРЛС);
— выяўленне, дэкадаванне і адлюстраванне інфармацыі з паведамленняў адказчыкаў ПА, якія працуюць у рэжымах «S» пасіўным каналам прыёму сігналаў ADS-B;
— вызначэнне эшалона вышыні палёту ПА пры наяўнасці ў складзе комплекса не менш за две МРЛС;
— змена рабочых частот ажыццяўляецца як аўтаматычна, так і аўтаматызавана;
— аўтаматычная праверка функцыянавання МРЛС з адлюстраваннем яе вынікаў;
— функцыянаванне МРЛС як ад прамысловай электрасеткі, так і ад сродкаў аўтаномнага энергазабеспячэння;
— высокая мабільнасць і жывучасць МРЛС за кошт размяшчэння апаратуры і сродкаў аўтаномнага энергазабеспячэння на двух аўтамабілях высокай праходнасці.
Канструктыўныя асаблівасці
— разгортванне (згортванне) МРЛС ажыццяўляецца гідрамеханічнымiпрыладамі;
— антэнная сістэма ўяўляе сабой кальцавую фазаваную антэнную рашотку;
— рэалізавана лічбавае дыяаграмаўтварэнне (механічнае кручэнне антэны адсутнічае), агляд зоны дзеяння МРЛС па азімуце ажыццяўляецца 4 парцыяльнымі дыяграмамі накіраванасці, якiя адначасова ажыццяўляюць лінейнае сканаванне ў сектары 90° кожная;
— прыёмаперадавальнае устройства цвёрдацельнае, шматканальнае, модульнага выканання.
Тэхнічныя характарыстыкі
Параметры | Значэнне |
Дыяпазон частот | X |
Зона выяўлення: | |
па азімуце | 0–360° |
па далёкасці | да 60 км |
па вуглу месца | 0–30° |
па вышыні | да 3000 м |
па хуткасці | ад 0 да ±500 м/с |
інструментальная далёкасць | да 120 км |
Iмпульсная магутнасць на выхадзе аднаго прыёмаперадавальнага канала | не меней 15 Вт |
Колькасць прыёмаперадавальных каналаў | 240 |
Далёкасць выяўлення цэлі з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй 1 м2, якая рухаецца на вышынi 25 м | 30 км |
Адрознівальная здольнасць: | |
па азімуце | 2,1° |
па далёкасці | 300 м |
па радыяльнай хуткасці | 2 м/с |
Сярэднеквадратычныя памылкi вызначэння каардынат ПА: | |
азiмута | ≤0,45° |
далёкасцi | ≤50 м |
Колькасць ПА, якiя адначасова суправаджаюцца | не меней 50 |
Вышыня уздыму антэннай сістэмы | 35 м |
Час разгортвання (згортвання) | не болей 30 хвілін |
Час ўключэння з правядзеннем функцыянальнага кантролю | 5 хвілін |
«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»