3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У гэты дзень у 1944 годзе войскі маршала Канстанціна Ракасоўскага і генерала арміі Івана Чарняхоўскага вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мінск. Жыхары Беларусі заплацілі непамерна высокую цану за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Беларусаў натхняе прыклад гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам – найвышэйшая каштоўнасць для любога народа.
ААТ «КБ Радар» – кiруючая кампанiя холдынгу «Сiстемы радыёлакацыi» віншуе ўсіх грамадзян краіны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Для нас Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца дзядамі і бацькамі, якія адстаялі нашу Радзіму, адбудавалі краіну ў пасляваенныя гады і заклалі аснову нашага сучаснага, якія далі нам мірнае жыццё, спакой і ўпэўненасць у будучыні.