22 красавіка – рэспубліканскі суботнік

22 красавіка 2023 года па ўсёй краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік. Сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Аднак, ужо 19 красавіка работнікі Таварыства дружна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, размешчаным на тэрыторыі Заводскага раёна г.Мінска.