Пасяджэнне калегіі Дзяржкамваенпрама

9 лютага 2024 г.на пляцоўцы ААТ «Агат – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» адбылося пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні ведамства Дзмітрыя Пантуса.

ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у выставе перспектыўных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, выпускаемай прадпрыемствамі сістэмы Дзяржкамваенпрама.

Так, у рамках выставы ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены інавацыйныя ўзоры УВСТ вытворчасці ААТ «КБ Радар», у тым ліку комплекс радыёманіторынгу і радыёпадаўлення КВ-дыяпазону «Пурга», станцыя перашкод УКХ-радыёсувязі «Гроза-6», станцыя радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА «Гроза-С», комплекс для абароны ад БПЛА для стацыянарных аб’ектаў «Гроза-Z2», а таксама маштабныя мадэлі іншых серыйных і перспектыўных распрацовак у сферах радыёэлектроннай барацьбы і радыёлакацыі.