Клопат аб здаровым ладзе жыцця работнікаў – у ліку прыярытэтаў дзейнасці ААТ «КБ Радар»

Па ініцыятыве работнікаў ААТ «КБ Радар», пры садзейнічанні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таварыства на тэрыторыі вытворча-складскога комплексу прадпрыемства ўстаноўлена варкаўт-пляцоўка з добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

 

Новае спартыўнае збудаванне дазволіць работнікам Таварыства падтрымліваць сваю фізічную форму ў свабодныя ад працы хвіліны, а таксама паслужыць прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод калег.

 

Ўстаноўка варкаўт-пляцоўкі – частка сістэмнай палітыкі прадпрыемства па стварэнні камфортных умоў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод работнікаў. Гэта рашэнне як ніколі актуальна ў Год добраўпарадкавання.