Выпушчаны першы серыйны ўзор РЛС «Родник-3D»

Напярэдадні Дня Перамогі ААТ «КБ Радар» завяршыла зборку першага серыйнага ўзору найноўшай трохкаардынатнай радыёлакацыйнай станцыі выяўлення малавышынных паветраных аб’ектаў «Родник-3D». Гэта важны этап ва ўмацаванні абараназдольнасці нашай дзяржавы.

 

ААТ «КБ Радар» прыступіла да серыйнага выпуску высокатэхналагічнага сродку выяўлення і суправаджэння малапамерных паветраных цэляў, распрацаванага спецыяльна для процідзеяння беспілотным лятальным апаратам. Характарыстыкі РЛС паспяхова пацверджаныя ў ходзе дзяржаўных выпрабаванняў.

 

Кампактная і мабільная станцыя «Родник-3D» здольная выяўляць:

малапамерныя мультикоптеры на далёкасцях да 7 км;

БПЛА планернага тыпу на дыстанцыі да 12 км.

 

Асаблівасць вырабу – яго ўніверсальнасць: РЛС размяшчаецца як на мабільных шасі для аператыўнай працы з неабсталяваных пазіцый, так і на стацыянарных мачтах ў сістэмах абароны крытычнай інфраструктуры.

 

Праца над удасканаленнем характарыстык «Родник-3D» будзе працягнутая.