Спонсарская дапамога ад ААТ «КБ Радар» у рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года

ААТ «КБ Радар» аказала ДУА «Спецыяльная школа № 18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых» спонсарскую дапамогу ў рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года.
Выдзеленыя дабрачынныя сродкі былі накіраваны на правядзенне рамонтных работ і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.
Работнікі ААТ «КБ Радар» наведалі школу і азнаёміліся з вынікамі выкананых работ, а таксама агледзелі памяшканні музея школы і кабінет гісторыі.
Дырэктар школы Аксана Анатольеўна Махнач выказала падзяку ААТ «КБ Радар» за аказаную дапамогу пры падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, адзначыўшы важнасць гэтай дзейнасці ў Год добраўпарадкавання.
