Сучасныя тэхналогіі ААТ «КБ Радар» для абароны ад мультикоптеров

У рамках удасканалення характарыстык сродкаў процідзеяння БПЛА, з улікам пажаданняў заказчыкаў, ААТ «КБ Радар» выраблены і паспяхова выпрабаваны вопытны ўзор перадатчыка 430 МГц для радыёэлектроннага ружжа для барацьбы з мультыкоптэрамі «Гроза-Р5».
Перадатчык выкананы ў форм-фактары прыстаўкі, якая фiксуецца на планку Пікаціні, і забяспечвае падаўленне сігналаў кіравання БПЛА ў дыяпазоне 430-440 МГц, што дазваляе:
удасканаліць тэхнічныя характарыстыкі інструмента для барацьбы з мультыкоптэрамi, які ўжо даказаў сваю эфектыўнасць;
забяспечыць адпаведнасць выраба актуальнаму ўзроўню пагроз, звязаных з БПЛА;
павысіць канкурэнтаздольнасць распрацоўкі ААТ «КБ Радар».
Указаная распрацоўка ажыццёўлена ў рамках работы, якая пастаянна праводзіцца ААТ «КБ Радар», па забеспячэнні адпаведнасці вырабаў актуальнаму ўзроўню пагроз, звязаных з БПЛА, а таксама павышэнню ўзроўню канкурэнтаздольнасці прадукцыi Таварыства.
